Безянчук (руск.: Безенчу́к) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Безянчуцкага раёна Самарскай вобласці Расіі, а таксама гарадскога паселішча Безянчук. Знаходзіцца на 14-м месцы з 206 па колькасці насельніцтва сярод пасёлкаў гарадскога тыпу Расійскай Федэрацыі.

Пасёлак гарадскога тыпу
Безянчук
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1886
Плошча
  • 85 км²
Вышыня цэнтра
50 м і 42 м
Насельніцтва
  • 22 387 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
84676
Паштовыя індэксы
446250
Код АКАТП
Безянчук на карце Расіі ±
Безянчук (Расія)
Безянчук
Безянчук (Самарская вобласць)
Безянчук

Насельніцтва — 20 516 чал. (2021). Вёска Безянчук упершыню згадваецца ў 1860-х гадах. У сучасным размяшчэнні пасёлак Безянчук быў утвораны ў 1886 годзе падчас будаўніцтва ўчастка Самара-Златавустаўскай чыгункі (спачатку ён называўся «Пасёлак Пуцейцаў»). У 1958 годзе паселішча атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу. У 1950-х гадах у ваколіцах былі адкрыты радовішчы нафты.

Зноскі