Бейкер-стрыт
Бейкер-стрыт (англ.: Baker Street) — вуліца ў лонданскім раёне Мэрылебан (паўночная частка Вэстмінстэра) даўжынёй 2,4 кіламетры. З’яўляецца часткай шашы А41.
Бейкер-стрыт Вэстмінстэр | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Паштовы індэкс | NW1 і W1 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца атрымала назву ў гонар будаўніка Уільяма Бейкера, які праклаў яе ў XVIII стагоддзі. Першапачаткова тут было месца жыхарства для вышэйшага саслоўя, аднак у нашы дні на Бейкер-стрыт пераважна размяшчаюцца камерцыйныя і гандлёвыя аб’екты. Паштовы код — NW1/W1.
Найбольш вядомая дзякуючы знакамітаму персанажу Артура Конан Дойла — прыватнаму дэтэктыву Шэрлаку Холмсу. Паводле задумы аўтара, вялікі дэтэктыў жыў на Бейкер-стрыт у доме 221Б, якога ў рэальнасці не існавала на момант напісання твораў.