БелАЗ-75570 — кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 90 тон, распрацаваны як машына высокага тэхнічнага ўзроўню новага класа груза-пад'ёмнай на шынах радыяльнай канструкцыі 27.00R49 з гідра-механічнай трансмісіяй.

БелАЗ-75570
Вытворца БелАЗ
Месца вытворчасці Жодзіна Сцяг Беларусі
Тып Кар'ерны самазвал
Дапушчальныя нагрузкі
Грузападымальнасць 90 т
Фотагалерэя на Wikimedia Commons БелАЗ-75570 на Вікісховішчы

За аснову пры распрацоўцы канструкцыі прынята накіраванне на дасягненне высокай надзейнасці самазвала і рэсурсу не менш за 600 тысяч км. прабегу з забеспячэннем аптымальных паказчыкаў па ўдзельным сабекошце транспартных работ, прадукцыйнасці, працаёмкасці тэхнічнага абслугоўвання і рамонту, высокай камфартабельнасці на працоўным месцы аператара, што дазваляе забяспечыць высокія тэхніка-эканамічныя паказчыкі пры эксплуатацыі і дастатковую канкурэнтаздольнасць.

У канструкцыі самазвала ужытыя новыя тэхнічныя рашэнні па цэлым шэрагу вузлоў, сілавых элементаў і сістэм з выкарыстаннем сучасных камплектуючых вырабаў.

Прадугледжана камплектацыя самазвала наступнымі вузламі і сістэмамі:

  • дызельнага рухавіка рабочым аб'ёмам 30 дм³ магутнасцю 783 кВт (1050 к.с.), які адпавядае нормам экалагічнасці TIER I;
  • аўтаматычнай гідрамеханічнай трансмісіі 6+1;
  • дыскавых тормазаў сухога тыпу пярэдніх колаў і многадыскавых ахлаждальных маслам задніх колаў з асобнай гідраўлічнай сістэмай астуджэння. Сістэма астуджэння задніх колаў з'яўляецца эфектыўным тормазам-запавольвацелем, якія забяспечваюць рух самазвала з грузам пад ўхіл у патрабаваным дыяпазоне хуткасцяў;
  • аб'яднанай гідраўлічнай сістэмы рулявога кіравання і сістэмы перакульвання кузава для спрашчэння канструкцыі і павышэння безадмоўнасці эксплуатацыі;
  • камфартабельнай двухмеснай кабіны новага пакалення, якая адпавядае ўсім патрабаваннем міжнародных стандартаў з сістэмай бяспекі «ROPS»;
  • пнеўмагідраўлічнай падвескі з новым накіравальным апаратам, якая забяспечвае зададзены рэсурс эксплуатацыі і высокакамфартабельныя ўмовы працы кіроўцы;
  • камбінаванай сістэмай пажаратушэння з дыстанцыйным кіраваннем;
  • аўтаматычнай сістэмай змазкі;
  • сістэмы кантролю загрузкі і расходу паліва;
  • тэлеметрычных сістэмы кантролю ціску ў шынах;
  • сістэмы дыягностыкі;
  • кандыцыянерам;

Спасылкі правіць