Беларускія буржуазныя нацыяналісты

«Беларускія буржуазныя нацыяналісты» (руск.: Белорусские буржуазные националисты) — сакрэтны вучэбны матэрыял КДБ СССР. Упершыню ён быў апублікаваны ў 2011 годзе ў межах рэвізіі вучэбных матэрыялаў КДБ СССР Службай бяспекі Украіны[1]. У кнізе змешчаная інфармацыя пра некалькі беларускіх антысавецкіх суполак падпольнікаў ды эмігрантаў і метады барацьбы з беларускімі нацыяналістамі.

Беларускія буржуазныя нацыяналісты
Белорусские буржуазные националисты
Выданне
Жанр вучэбны дапаможнік
Аўтар У. М. Байчэнка
П. П. Ярэмін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 2011 год
Асобнае выданне 1957 год
Выдавецтва друкарня Вышэйшай школы КДБ пры Савеце Міністраў СССР
Колькасць старонак 52 старонкі
Электронная версія

Змест правіць

  • Ад найвышэйшай школы КДБ пры Савеце Міністраў СССР (руск.: От высшей школы КГБ при Совете Министров СССР)
  • Увядзенне (руск.: Введение)
  • Глава I. Узнікненне беларускіх буржуазна-нацыяналістычных цэнтраў і арганізацыя і іх падрыўная дзейнасць у перыяд усталявання ў Беларусі савецкай улады і падчас грамадзянскай вайны (руск.: Глава I. Возникновение белорусских буржуазно-националистических центров и организация и их подпольная деятельность в период установления советской власти в Белоруссии и о время гражданской войны)
  • Глава II. Падрыўная дзейнасць беларускага антысавецкага буржуазна-нацыяналістычнага падполля ў перыяд 1920—1945 гадоў (руск.: Глава II. Подрывная деятельность белорусского антисоветского буржуазно-националистического подполья в период 1920—1945 годов)
  • Глава III. Падрыўная дзейнасць беларускага антысавецкага нацыяналістычнага падполля ў пасляваенны перыяд (руск.: Глава II. Подрывная деятельность белорусского антисоветского националистического подполья в послевоенный период)
  • Глава IV. Закардонныя цэнтры і арганізацыі беларускіх буржуазных нацыяналістаў (руск.: Глава IV. Закордонные центры и организации белорусских буржуазных националистов)
  • Заключэнне (руск.: Заключение)

Зноскі

Спасылкі правіць