Беларускі партызан (часопіс)

нелегальны заходнебеларускі часопіс (1922)
(Пасля перасылкі з Беларускі партызан (1922))

«Белару́скі партыза́н» — нелегальны заходнебеларускі часопіс, які выдаваўся ў 1922 годзе Галоўным штабам беларускіх партызан у Белавежскай пушчы.[1]

«Беларускі партызан»
Тып часопіс
Заснавальнік Галоўны штаб беларускіх партызан
Рэдактар Герман Скамарох
Заснавана 1922
Спыненне публікацый 1922
Тэматыка беспартыйны часопіс
Мова беларуская
Перыядычнасць штомесячны
Аб’ём 22 старонкі
Галоўны офіс Белавежская пушча
Змест
  • Да чытачоў.
  • Да польскіх вешацеляў — Г. К. Ультыматум пасланы Паўстанцкім Штабам Начальніку Польскай Дзяржавы Пілсудскаму.[2]
  • Браты Беларусы (адозва Галоўнага Штаба Б. П.).
  • Што нас чакае? — І. III. Аперацыйная зводка дзейнасці Беларускіх партызан.
  • Апошнія весткі.
  • Песня — С. К—а.

Зноскі

Літаратура правіць