Беларускі інстытут публічнай гісторыі

беларуская грамадская навуковая арганізацыя ў Польшчы

Беларускі інстытут публічнай гісторыі — грамадская арганізацыя, заснаваная ў 2024 годзе беларускімі гісторыкамі ў Польшчы[1].

Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Краіна
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя і навуковая арганізацыя[d]
Кіраўнік Аляксей Лявонавіч Ластоўскі
Заснаванне
Дата заснавання 2024

Пра планы стварэння Інстытута яшчэ ў канцы 2023 года паведамляў гісторык Андрэй Радаман[1].

Мэты інстытута — падтрымка нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на праблемныя і неадназначныя тэмы гісторыі Беларусі, папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні[1].

Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч[1].

У склад інстытута ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі[1].

Крыніцы

правіць