Беларэцк
Беларэцк (руск.: Белорецк) — горад (з 1923) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Беларэцкага раёна Башкартастана. Насельніцтва 70,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1762 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на рацэ Белая (басейн Камы), за 245 км ад Уфы.
АТ «Беларэцкі металургічны камбінат» (уваходзіць у склад ААТ «Мечэл»), завод рысор і спружын, завод механізаванага будаўнічага інструмента, швейная фабрыка. Харчовая прамысловасць. Развіты турызм, лыжны і горналыжны спорт.