Беластоцкая архідыяцэзія
Беластоцкая архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Bialostocensis) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Беласток, Польшча. У мітраполію Беластока ўваходзяць Драгічынская і Ломжынская дыяцэзіі. Кафедральным саборам беластоцкай архідыяцэзіі з'яўляецца касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Беластоцкая архідыяцэзія | |
---|---|
Archidioecesis Bialostocensis | |
Рымскі абрад | |
Галоўны горад | Беласток, Польшча |
Краіна | Польшча |
Дата заснавання | 5 чэрвеня 1991 |
Кафедральны сабор | Сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі |
Мітраполія | Беластоцкая мітраполія[d] |
Дыяцэзіі-суфраганы | Драгічынская і Ломжынская дыяцэзіі |
Парафій | 112 |
Тытул іерарха | архібіскуп беластоцкі[d] |
Іерарх | Юзаф Гуздак[d] |
Плошча дыяцэзіі | 5.550 км² |
Насельніцтва дыяцэзіі | 512.487 чал. |
Колькасць каталікоў | 453.546 |
Доля каталікоў | 88.5 % |
Афіцыйны сайт | bialystok.opoka.org.pl |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць5 чэрвеня 1991 года Святы Прастол заснаваў Беластоцкую дыяцэзію, вылучыўшы яе з Вільнюскай архідыяцэзіі.
25 сакавіка 1992 года Рымскі Папа Ян Павел II выдаў булу «Totus tuus Poloniae populus», якой узвёў Беластоцкую дыяцэзію ў ранг архідыяцэзіі.
з 1945 года ў Беластоку дзейнічае духоўная семінарыя, заснаваная ў Вільні ў 1582 годзе і пераведзеная сюды пасля Другой сусветнай вайны, калі Вільнюс быў перададзены Літве.
Ардынарыі архідыяцэзіі
правіць- біскуп Эдвард Кісель (5.06.1991 — 25.03.1992)
- архібіскуп Станіслаў Шымецкі (15.05.1993 — 16.11.2000)
- архібіскуп Войцех Жэмба (16.11.2000 — 30.05.2006) — прызначаны архібіскупам вармійскім
- архібіскуп Эдвард Азароўскі (21.10.2006 — па цяперашні час)
Крыніца
правіць- Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3
- Була Totus Tuus Poloniae populus, AAS 84 (1992), стар. 1099 (лац.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беластоцкая архідыяцэзія
- Афіцыйны сайт (польск.)
- Інфармацыя (англ.)