Белінда (спадарожнік Урана)

Белінда (англ.: Belinda) — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 13 студзеня 1986 года па здымках, зробленым апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 5. Названа ад імені галоўнай гераіні з паэмы Аляксандра Поўпа «Выкраданне кудзера». Таксама пазначаецца як Уран XIV.

Белінда належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Разалінду, Купідона і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 45 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Белінду практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Белінда выглядае як даўгаваты аб'ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Белінда вельмі моцна выцягнута, суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,5 ± 0,1. Паверхня мае шэры колер.