Бенгельскае цячэнне

Бенгельскае цячэнне - халоднае паверхневае цячэнне Атлантычнага акіяна, каля заходніх берагоў Паўднёвай Афрыкі. Паўночная галіна Заходніх Вятроў цячэння, накіравана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Хуткасць 1-2 км/гадз. Тэмпература вады на паверхні летам ад 19°С на поўдні да 26°С на поўначы, а зімой адпаведна ад 15 да 22°С. Непасрэдна каля берагоў пад уплывам падняцця водаў з глыбінь тэмпература падае ніжэй за 15°С зімой і ніжэй за 12°С летам.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы - Варанец / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 511 с.: іл.