Бендэр-Ленгэ (перс. بندر لنگه‎) — партовы горад на поўдні Ірана, у астане Хармазган. Адміністрацыйны цэнтр шахрэста Бендэр-Ленгэ. Чацвёрты па колькасці насельніцтва горад астана. Знаходзіцца ў заходняй частцы Хармазгана, на раўніне Гермсір, на ўзбярэжжы Персідскага заліва. Бендэр-Ленгэ размешчаны прыблізна за 150 кіламетраў на паўднёвы захад ад Бендэр-Абаса, адміністрацыйнага цэнтра астана і за 1060 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Тэгерана.

Бендэр-Ленгэ
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
12 м[2]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 30 435 чал. (2016)
Бендэр-Ленгэ на карце Ірана
Бендэр-Ленгэ (Іран)
Бендэр-Ленгэ
Бендэр-Ленгэ (Іран)
Бендэр-Ленгэ

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. а б GeoNames — 2005.