Берлінская вуліца
Берлінская вуліца, Сцэна на вуліцы Берліна (ням.: Straßenszene Berlin) — карціна, створаная Эрнстам Людвігам Кірхнерам у кірунку экспрэсіянізму ў 1913 годзе. Карціна захоўваецца ў Новай галерэі Нью-Ёрка.
| ||
Эрнст Людвіг Кірхнер | ||
Берлінская вуліца. 1913 | ||
ням.: Straßenszene Berlin | ||
Матэрыял | алей на палатне | |
---|---|---|
Тэхніка | жывапіс | |
Новая галерэя , Нью-Ёрк |
Гісторыя карціныПравіць
Пасля стварэння карціны ў 1913 годзе, яе набыў прамысловец Альфрэд Хес для сваёй калекцыі. А. Хес памёр у 1931 годзе. У 1933 годзе яго сын Ханс Хес бег ад нацысцкага рэжыму, каб пазбегнуць пераследу супраць яўрэяў. Для таго каб справіцца з нястачай грошай, удава Хеса была вымушана прадаць частку калекцыі. «Вулічная сцэна ў Берліне» была прададзеная ў 1936 годзе нямецкаму прамыслоўцу Карлу Хагеману , аднаму з самых вядомых нямецкіх калекцыянераў і заступнікаў мастацтва першай паловы XX стагоддзя, за 5000 марак. Хагеман памёр у 1940 годзе і яго калекцыя захоўваецца ў Штэдэлі ў Франкфурце-на-Майне[1]. Пасля Другой сусветнай вайны карціна была выстаўлена некалькі разоў. У 1980 годзе Зямля Берлін набыла карціну ў удавы Хагемана за 900 000 € і выставіла яе ў музеі арт-групы «Мост» .
У 2006 годзе нямецкія ўрады прызналі, што сям'я Хес была абрабавана нацысцкім рэжымам, таму карціна трапіла да спадчыннікаў Адольфа і Ганса Хеса, якія 8 лістапада 2006 года прадалі карціну Новай галерэі Нью-Ёрка за 30 мільёнаў €[2][3].
Зноскі
- ↑ Expert opinion find Kirchner's "Berlin Street Scene" painting was correctly returned to Hess heir(недаступная спасылка). Nazi Looted Art. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2014. Праверана 15 чэрвеня 2014. (англ.)
- ↑ Ernst Ludwig Kirchner, Berlin Street Scene . Новая галерэя . (англ.)
- ↑ Gunnar Schnabel, Monika Tatzkow. Presseerklärung und Gutachten zur Rückgabe des Gemäldes von Ernst Ludwig Kirchner «Berliner Straßenszene»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2014. Праверана 15 чэрвеня 2014. (англ.) (ням.)
ЛітаратураПравіць
- Giulio Bora, Gianfranco Fiaccadori; Antonello Negri; Alessandro Nova, I luoghi dell'arte — Nascita e sviluppi dell'arte del XX secolo, Milano, Mondadori : Electa, 2006.