Берлінская гарадская электрычка

Берлінская гарадская электрычка (S-Bahn) (ням.: S-Bahn Berlin) — прыгарадна-гарадскі цягнік, адзін з відаў грамадскага транспарту ў Берліне і Брандэнбургу, Берлінскай агламерацыі.

Берлінская гарадская электрычка
ням.: S-Bahn Berlin
Інфармацыя
Рэгіёны Берлін, Брандэнбург
Дата адкрыцця 8 жніўня 1924 года
Даўжыня ліній 331 км
Колькасць станцый 165
Колькасць ліній 15[1]
Схема ліній

Чыгуначная сетка берлінскай гарадской электрычкі даўжынёй 331 км мае 165 станцый. Колькасць перавезеных пасажыраў у 2006 годзе склала 375,000,000 чалавек. Многія лініі берлінскай гарадской электрычкі абслугоўваюць таксама прыгарады Берліна: Патсдам, Араніенбург, Бланкенфельдэ-Малаў, Бернал, Тэльтаў, Хенігсдорф, Эркнер, Кёнігс-Вустэрхаўзен, Штраўсберг, Біркэнвердэр, Хоэн-Ноендорф

Маршруты і лініі правіць

На лістапад 2007 года існавала 15 маршрутаў берлінскай электрычкі.

  • S1 Ванзэе — Араніенбург
  • S2 Бланкэнфельдэ — Бернаў
  • S25 Тэльтаў Штат — Хенігсдорф
  • S3 Осткройц — Эркнер
  • S41 Гезундбрунэн — Зюдкройц — Гезундбрунэн (кольцавы, па гадзіннікавай стрэлцы)
  • S42 Гезундбрунэн — Зюдкройц — Гезундбрунэн (кольцавы, супраць гадзіннікавай стрэлкі)
  • S45 Аэрапорт Шонефельд — Зюдкройц (Бундэсплац)
  • S46 Кёнігс Вустэрхаўзэн — Вэстэнд
  • S47 Шпіндлерсфельд — Германштрасэ (Шонэвайдэ)
  • S5 Шпандаў — Страўсберг-Поўнач
  • S7 Патсдам (цэнтральны вакзал) — Арэнсфельдэ
  • S75 Вэсткройц — Вартэнберг — (Ліхтэнберг)
  • S8 (Цойтэн) Берлін-Грунаў — Біркэнвердэр
  • S85 (Грунаў) Шонэвайдэ — Вайдманслюст
  • S9 Аэрапорт Шонэфельд — Панкаў — (Бланкенбург)

Нумар маршруту можа быць адназначным або двухзначным. Маршруты з агульнай першай лічбай заўсёды маюць агульныя ўчасткі пуці.

Спасылкі правіць

  1. Станам на 2007 год.