Адкрыць галоўнае меню
Баржа заходзіць з лукавіны Шпрэе ў Гумбальцкую гавань, у канцы якой пачынаецца Берлінска-Шпандаўскі канал

Берлінска-Шпандаўскі суднаходны канал (ням.: Berlin-Spandauer Schifffahrtskanal, скар. BSK) — канал даўжынёй 12 км, які злучае рэкі Шпрэе і Хафель. З'яўляецца водным шляхам федэральнага значэння і цалкам праходзіць па тэрыторыі горада Берліна.

Канал адгаліноўваецца ад лукавіны Шпрэе ў цэнтры горада, затым адкрываецца ў Гумбальцкую гавань і далей ідзе ў паўночным кірунку праз Паўночную гавань, міма Маабіцкай ЦЭЦ да Заходняй гавані, пасля чаго ідзе ў заходнім кірунку праз парк Юнгфернхайдэ і ўпадае ў Хафель у паўночнага краю Шпандаўскага возера. Канал перасякаюць некалькі мастоў.

СпасылкіПравіць