Бехераўка (чэшск.: Becherovka) — чэшскі алкагольны напой, моцны лікёр (моцнасць 38 %), паходзіць з Карлавых Вар, настойваюць на зёлках. Першапачаткова гэты лікёр рабілі як лекі для страўніка.

Бехераўка
чэшск.: Becherovka
Выява лагатыпа
Краіна паходжання
Год заснавання 1807
Мацунак 38 % (V/V)
Тып таварны знак
Вытворца Jan Becher – Karlovarská Becherovka[d]
Сайт becherovka.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Вынайшаў Бехераўку англійскі тэрапеўт Фробрыг і аптэкар Ёзэф Бэхер. З 1807 года Ёзэф Бэхер пачаў прадаваць эліксір ва ўласнай аптэцы ў выглядзе «кропель» пад назвай «Original Karlsbader Becherbitter».

На працягу ўсёй сваёй гісторыі Бехераўка неаднаразова атрымлівала шматлікія ўзнагароды і медалі на міжнародных выставах у Парыжы, Вене і іншых гарадах.

Прыгатаванне

правіць

Сумесь з больш чым дваццаці зёлак насыпаюць у мяхі з натуральнага палатна, якія апускаюць у ёмістасці, напоўненыя спіртам, і пакідаюць там прыкладна на тыдзень. Потым атрыманы экстракт пералівацца ў дубовыя бочкі і перамешваецца з вадой і цукрам. Затым прадукт настойваюць у дубовых бочках спецыяльнай авальнай формы на працягу двух-трох месяцаў. Дадзены напой робіцца толькі на карлаварскай вадзе.