Благавешчанск (Башкартастан)

Благавешчанск (руск.: Благовещенск) — горад (з 1941) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Благавешчанскага раёна Башкартастана. Насельніцтва 33,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1756 годзе ў сувязі з будаўніцтвам медзеплавільнай фабрыкі. У гэтым жа годзе ў дзень праваслаўнага свята Благавешчання была закладзеная аднайменная царква, што і вызначыла потым назву пасёлка, які пазней стаў горадам Благавешчанскам.

Горад
Благавешчанск
руск.: Благовещенск
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Благовещенский Арматурный Завод 03.JPG
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
  • 65 км²
Вышыня цэнтра
120 м
Насельніцтва
33 893 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
34766
Паштовы індэкс
453430, 453431
Аўтамабільны код
02, 102
Афіцыйны сайт
Благавешчанск на карце Расіі ±
Благавешчанск (Башкартастан) (Расія)
Благавешчанск (Башкартастан)
Благавешчанск (Башкартастан) (Башкартастан)
Благавешчанск (Башкартастан)
Blagoveshchensk (Bashkortostan) 01.jpg

Горад размешчаны на правым беразе ракі Белая (прыток Кама), за 42 км ад Уфы.

Арматурны завод, біяхімічны камбінат, драцяна-цвіковы завод, Башкірскі поліэфірны комплекс, база РЭБ «Волгатанкер».