Бобрыкаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці БССР

Бо́брыкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна (у 1935—1962 гадах Капаткевіцкага раёна) Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Бобрык.

Бобрыкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Петрыкаўскі раён
Уключаў 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бобрык
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 26 верасня 1974

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. 12 лютага 1935 года перададзены ў склад адноўленага Капаткевіцкага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна вернуты ў склад Петрыкаўскага раёна. Скасаваны 26 верасня 1974 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Навасёлкаўскага (вёскі Заброддзе, Клясаў і Млынок) і Камаровіцкага (вёскі Белы Пераезд, Бобрык, Забінне, Замосце) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.