Большасць

падмноства ў колькасці больш за палову

Большасць — большая частка чаго-небудзь. Пад большасцю ў рэдкіх выпадках маюць на ўвазе абсалютную большасць, гэта значыць больш паловы ад агульнай колькасці якой-небудзь групы. Звычайна ж большасць азначае колькасную перавагу адной часткі над іншай, адносная большасць.

Для прыняцця рашэння ці выбару кандыдата шляхам галасавання, можа быць дастаткова «простай» большасці — 50%+1 ад колькасці тых, хто прагаласаваў, звычайна пры ўмове, што яўка выбаршчыкаў перавышае нейкую мінімальную працэнтную норму, або колькасць тых, хто засядае перавышае ўсталяваны кворум.

У шматлікіх дэмакратычных сістэмах, такі варыянт большасці галасоў дае кандыдату перамогу ў першым туры.

Пры іншых варыянтах для прыняцця рашэння патрабуецца абсалютная большасць, большасць ад усіх зарэгістраваных выбаршчыкаў. Паколькі такую большасць галасоў набраць складаней, гэта схема выкарыстоўваецца для больш сур'ёзных рашэнняў.

Блізкае паняцце — кваліфікаваная большасць, гэта значыць, высокая абсалютная доля, напрыклад 2/3 ці 3/4.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Большинство. Энциклопедический словарь конституционного права (4 красавіка 2011). Праверана 15 жніўня 2013.