Боржак Дочкал

чэшскі футбаліст

Бо́ржак До́чкал (чэшск.: Bořek Dočkal; нар. 30 верасня 1988, Местац-Кралавэ, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2012—2022).

Футбол
Боржак Дочкал
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 30 верасня 1988(1988-09-30)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Чэхія
Рост 182 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1995—1998 Чэхія Багемія Подзебрады
1998—2006 Чэхія Славія (Прага)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Чэхія Славія (Прага) 6 (1)
2007   Чэхія Кладна 14 (2)
2008   Чэхія Слован (Ліберац) 17 (2)
2008—2011 Чэхія Слован (Ліберац) 77 (12)
2010   Турцыя Каньяспор 9 (0)
2011—2013 Нарвегія Русенбарг 55 (14)
2013—2017 Чэхія Спарта (Прага) 94 (25)
2017—2018 Кітай Хэнань Цзянье 23 (4)
2018   Злучаныя Штаты Амерыкі Філадэльфія Юніян 31 (5)
2019—2022 Чэхія Спарта (Прага) 76 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 16) 2 (0)
2004—2005 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 17) 8 (0)
2006—2007 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 19) 10 (2)
2007—2011 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 21) 28 (8)
2012—2022 Сцяг Чэхіі Чэхія 43 (7)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 чэрвеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Займацца футболам Боржак пачаў у горадзе Подзебрады. Таленавітага паўабаронцу запрыкмецілі ў пражскай «Славіі», куды малады хлопец з’ехаў у 10 гадоў. Скончыўшы акадэмію «Славіі», Дочкал дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Кладна». Свой першы гол за клуб забіў у трэцім матчы, які праходзіў супраць «Цепліцаў». У 2008 годзе ігрок накіраваўся ў клуб «Слован».

Пасля некаторага часу праведзенага за мяжой у жніўні 2013 года паўабаронца вярнуўся на радзіму, дзе падпісаў трохгадовы кантракт са сталічнай «Спартай». У лютым 2017 года стаў іграком кітайскага клуба «Хэнань Цзянье»[3]. У лютым 2018 года на правах арэнды далучыўся да клуба амерыканскай МЛС «Філадэльфія Юніян».

У лютым 2019 года вярнуўся ў «Спарту», дзе і завяршыў кар’еру ў 2022 годзе.

Дасягненні правіць

«Слован»:

«Спарта»:

Заўвагі правіць

  1. Borek Dockal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bořek Dočkal // FBref.com
  3. «Хэнань Цзянье» приобрел хавбека «Спарты» Дочкала за 8,5 млн евро

Спасылкі правіць