Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці
Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў аграгарадку Боркавічы (Верхнядзвінскі раён).
Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці | |
---|---|
Заснавана | 1944 |
Тып | Установа адукацыі |
Вучняў | Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, аг. Боркавічы, вуліца Лесазаводская-1, д. 39. |
Краіна | |
Размяшчэнне |
Гісторыя
правіцьГісторыя ліцэя пачынаецца ў 1944 годзе, калі ў мястэчку Лынтупы была створана сельскагаспадарчая школа, якая потым была пераведзена ў в. Боркавічы. 11 жніўня 1949 года загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР тут была створана Боркавіцкая школа механізацыі сельскай гаспадаркі.
Чатыры гады школа была вузкапрофільнай навучальнай установай, а з 1953 года перайменавана ў Боркавіцкае СПТВ-33 механізацыі сельскай гаспадаркі.
У 1980 годзе вучылішча пераведзена на сярэднюю адукацыю. У 1984 годзе яно перайменавана ў Боркавіцкае СПТВ-170. У 2001 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў Боркавіцкае ДПТВ-170, а праз чатыры гады — ва ўстанову адукацыі «Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».
Навучэнцы пасля заканчэння ліцэя будуць працаваць слесарамі па рамонце сельскагаспадарчых машын, трактарыстамі-машыністамі, электрагазазваршчыкамі і вадзіцелямі аўтамабіля[1].
Дырэктары
правіць- Іван Іванавіч Пінкуль (1944—1956)
- Андрэй Емяльянавіч Сямураў (1956—1965)
- Міхаіл Іванавіч Лёгенькі (1966—1973)
- Анатоль Якаўлевіч Галыня (1973—1977)
Былыя назвы
правіць- ДПТВ-170
- СПТВ-170
- СПТВ-33
- Школа механізацыі сельскай гаспадаркі
- Сельскагаспадарчая школа
Зноскі
Літаратура
правіць- Аляксандрава, С. Будуць у вёсцы новыя майстры / С. Аляксандрава // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2002. — 24 верас. — С. 3.
- Арлова, Л. Тут працуюць і вучацца творчыя людзі / Л. Арлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2009. — 9 чэрв. — С. 2.
- Дзвінская, С. І прафесіяй авалодваюць, і гаспадарам дапамагаюць / С. Дзвінская // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). — 2003. — 19 жн. — С. 2.
- Зимацкая, А. Здесь учат нужным профессиям / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2010. — 9 лют. — С. 2.
- Камлёва, Н. Лицей из глубинки готовит профессионалов / Н. Камлёва // Витебские вести. — 2015. — 16 мая. — С. 4.
- Ляшук, С. Молодые пахари борозды не портят / С. Ляшук // Народнае слова. — 2005. — 25 кастр. — С. 2.
- Путем реформ и созидания / подгот.: Я. Пакульневич, В. Соловьев // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2014. — 12 снеж. — С. 1, 6-7.