Борый
Борый (лац.: Bohrium) Bh — нестабільны радыеактыўны хімічны элемент з атамным нумарам 107.
Упершыню абвешчана аб сінтэзе 107-га элемента ў 1976 савецкімі вучонымі з Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў у Дубне. У 1981 нямецкія фізікі з Інстытута цяжкіх іонаў у Дармштаце дакладна ідэнтыфікавалі 107-ы элемент. Афіцыйная назва элемента зацверджана ў 1997.