Варатар (гандбол)

пазіцыя іграка ў гандболе
(Пасля перасылкі з Брамнік (гандбол))

Варата́р, брамнік — у гандболе пазіцыя гульца, які стаіць у варотах. Ягонай асноўнай задачай з’яўляецца прадухіленне трапляння мяча ў вароты сваёй каманды.

Дэян Перыч

Варатары маюць форму, адрозную па колеры ад гульцоў як уласнай, так і чужой каманды. У адрозненне ад футбола, у гандболе варатары не мусяць мець пальчатак, хоць гэта і не забаронена.

Ён можа быць заменены іншым брамнікам альбо палявым гульцом. Варатар можа гуляць разам з палявымі гульцамі.

У межах сваёй пляцоўкі варатар мае права кранацца мяча любой часткай цела для абароны ўласных варот. Калі ж ён пакідае варатарскую пляцоўку і гуляе разам з палявымі гульцамі, да яго прымяняюцца тыя ж правілы, што і для звычайных палявых гульцоў.