Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў (вуліца Талбухіна, Мінск)
Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў — мемарыял на вул. Талбухіна ў Мінску, размешчаны на месцы масавага пахавання савецкіх ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкім лагеры на тэрыторыі цяперашняга гадзіннікавага завода і памерлі ў 1941-44 гг., а таксама іншых чырвонаармейцаў і падпольшчыкаў перапахаваных у гэтай брацкай магіле ў пачатку 1950-х гг. Афіцыйна лічыцца, што тут пахавана 10000 чал[1]. Звесткі маюцца на 238 пахаваных[1]. Надмагілле было ўсталявана ў 1963 г[2]. З 1980 г. пахаванне замацавана за выканкамам Першамайскага раёна Мінска[3]. Дагляд магілы ажыццяўляюць Мінскі гадзіннікавы завод, Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў і СШ № 63[4]. Магіла ніякім чынам не адгароджана, і ніякіх механізмаў абароны пліт з імёнамі некаторых пахаваных ад хаджэння ці сядзення з боку адпачываючых у скверы, дзе яна знаходзіцца, не прадугледжана[5].
Славутасць | |
Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў | |
---|---|
![]() | |
53°55′32″ пн. ш. 27°36′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%8F_%D0%A2%D0%B0%D0%BB%D0%B1%D1%83%D1%85%D1%96%D0%BD%D0%B0_%2828%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%8F_%D0%A2%D0%B0%D0%BB%D0%B1%D1%83%D1%85%D1%96%D0%BD%D0%B0_%2828%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7e/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%8F_%D0%A2%D0%B0%D0%BB%D0%B1%D1%83%D1%85%D1%96%D0%BD%D0%B0_%2830%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%8F_%D0%A2%D0%B0%D0%BB%D0%B1%D1%83%D1%85%D1%96%D0%BD%D0%B0_%2830%29.jpg)
Вядомыя людзі, пахаваныя тут
правіць- Алена Чыжэўская, падпольшчыца
Зноскі
- ↑ а б Паспорт воинского захоронения на ул. Толбухина № 1136, с.1; цыт па: О Усачёв. Городское отделение STALAG 352 — минский лагерь военнопленных AUSSTELLUNG (ВЫСТАВКА) на бывшей Пушкинской улице Братская могила на улице Толбухина. Архівавана 14 лютага 2018. // Минск старый и новый
- ↑ В. П. Шамов. Памятники Минска. Минск: Полымя, 1991—208 с. цыт па: О Усачёв. Городское отделение STALAG 352 — минский лагерь военнопленных AUSSTELLUNG (ВЫСТАВКА) на бывшей Пушкинской улице Братская могила на улице Толбухина. Архівавана 14 лютага 2018. // Минск старый и новый
- ↑ Рашэнне Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў № 4 ад 10.01.1980
- ↑ Паспорт воинского захоронения на ул. Толбухина № 1136, с.2; цыт па: О Усачёв. Городское отделение STALAG 352 — минский лагерь военнопленных AUSSTELLUNG (ВЫСТАВКА) на бывшей Пушкинской улице Братская могила на улице Толбухина. Архівавана 14 лютага 2018. // Минск старый и новый
- ↑ Мемарыяльныя могілкі Мінска. Частка 1 // Блог Андрэя Берастоўскага