Брацкая магіла (Астроўна)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Астроўна, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне аграгарадка, каля шашы на Віцебск.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Астроўна |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000145 |
Гісторыя
правіцьПахаваны 177 воінаў 54-га гвардзейскага стралковага палка 19-й гвардзейскай стралковай дывізіі 39-й арміі Беларускага фронту, якія загінулі пры вызваленні аграгарадку ад нямецкіх войск у 1944 годзе.
Помнік
правіцьПомнік — скульптура воіна з аўтаматам у руках. Вышыня — 2,5 м. Пастамент жалезабетонны, вышынёй 2,2 м. Аснова 2,5×1,0 м. На пастаменце размешчаны пліты з прозвішчамі загінуўшых воінаў. Пахавана 511 чалавек, якія загінулі пры вызваленні Бешанковіцкага раёна, у тым ліку в. Астроўна.
Зноскі
- ↑ ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
- ↑ Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, в. Астроўна
Літаратура
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 124.