Брацкая магіла (Дабея)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Дабея, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць. З’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Шумілінскага раёна, занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам.

Славутасць
Брацкая магіла
55°14′36″ пн. ш. 29°33′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дабея
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000849шыфр 213Д000849
Map

Апісанне правіць

Брацкая магіла знаходзіцца на вясковых могілках. Пахаваны 282 чалавекі, з іх 270 вядомыя, 12 — невядомых савецкіх салдат і афіцэраў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне раёна ад нямецкіх войск.

У брацкую магілу адразу пасля вайны былі перазахаваны астанкі воінаў з бліжэйшых вёсак Дабейскага сельсавета. У 1951 годзе на магіле быў устаноўлены абеліск з жалезабетону вышынёй 2 м, у 1987 годзе — надмагільныя пліты з імёнамі пахаваных воінаў.

У 2007 годзе ўстаноўлены новы абеліск з чорнага мармуру з мастацкім афармленнем, на якім зроблены надпіс: «В громе великого боя Уснули, исполнив приказ, Спите спокойно, спите, герои, Вечная память о Вас»[1].

Зноскі