Брацкая магіла (Давыдаўка)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Давыдаўка, Светлагорскі раён.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
![]() | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Давыдаўка |
Будаўніцтва | 1943—1944 гады |
Статус |
![]() |
Апісанне
правіцьУ лістападзе 1943 года фронт набліжаўся да Давыдаўкі. Насельніцтву было вядома, што немцы, адступаючы, знішчалі мірнае насельніцтва. Таму партызаны дапамагалі жыхарам вёскі схавацца ў лясах.
26 лістапада 1943 года вёска была вызвалена. Савецкія войскі перайшлі раку Іпа, вызвалілі вёскі Мармавічы, Мехаўшчына, Палессе. Тут іх спынілі нямецка-фашысцкія захопнікі, і фронт у гэтым месце стаяў да лета 1944 года, да пачатку наступальнай аперацыі «Баграціён».
У брацкай магіле вёскі Давыдаўка пахаваны 729 воінаў 65-й арміі, якія загінулі ў 1943—1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у раёне вёсак Давыдаўка, Вялікая і Малая Людзвінаўка, Прасвет, Загор’е, Карані, Горкі. У 1976 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна. У 2005 годзе пасля рэканструкцыі ўсталяваны помнік у выглядзе жалезабетоннай пліты з сілумінавым барыльефам.[1].
Зноскі
- ↑ Брацкая магіла аг. Давыдаўка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.