Брацкая магіла (Клешчыно)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Клешчыно Віцебскай вобласці.

Славутасць
Брацкая магіла
55°00′35″ пн. ш. 29°09′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Клешчыно
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000158шыфр 213Д000158
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Апісанне правіць

Пахавана 129 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 годзе баях супраць нямецкіх войскаў пры вызваленні Бешанковіцкага раёна. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Міхаіл Панцялеевіч Краўчанка.

Помнік правіць

Помнік уяўляе сабой скульптуру воіна з аўтаматам у правай руцэ. Вышыня помніка 7,5 м, скульптуры — 3 м. Аснова 1,2х1,2 м. На пастаменце надпіс «Вечная слава нашым героям 1941—1945 гг.». У аснове пастамента размешчана пліта з прозвішчамі загінуўшых. Помнік устаноўлены ў 1969 годзе[1][2].

Зноскі

  1. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  2. Брацкая магіла савецкіх воінаў. Бешанковіцкі раён, в. Клешчыно

Літаратура правіць

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 129.