Брацкая магіла (Мармавічы)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Мармавічы, Светлагорскі раён.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мармавічы |
Будаўніцтва | 1943—1944 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000764 |
Апісанне
правіцьВёска Мармавічы была акупіравана ў канцы ліпеня 1941 года. Вызвлена 26 лістапада 1943 года 38-й гв. дывізіяйі 65-й арміі. Аднак у ходзе нямецкага конртудару абяскроўленыя часці 60-й стралковай дывізіі былі адкінуты назад і Мармавічы былі зноў акупіраваны 23 снежня 1943 года. 23 снежня каля вёскі змагаліся і зенітныя разлікі 2-й гвардзейскай зенітна-артылерыйскай дывізіі. У ноч на 1 студзеня 1944 года 1-ы гвардзейскі Данскі танкавы корпус сіламі самаходных артылерыйскіх установак, а таксама прыданых артылерыі мінамётаў і рэактыўных установак зрабіў агнявы налёт на нямецкія часці і падраздзяленні, якія дыслацыраваліся ў раёне вёсак Мармавічы і Залле]. Фашысты панеслі значныя страты. Канчаткова вёска Мармавічы вызвалена 22 студзеня 1944 года войскамі 44-й гвардзейскай стралковай дывізіі 65-й арміі.
Брацкае пахаванне знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Усяго пахавана 907 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943—1944 гадах. У 1967 годзе на магіле ўсталяваны абеліск[1].
Зноскі
- ↑ Брацкая магіла в. Мармавічы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.