Брацкая магіла (Сасновы Бор)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў р. п. Сасновы Бор, Светлагорскі раён.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
![]() | |
52°31′05″ пн. ш. 29°35′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рабочы пасёлак | Сасновы Бор |
Будаўніцтва | 1943—1944 гады |
Статус |
![]() |
АпісаннеПравіць
Сам пасёлак Сасновы Бор узнік у 1954 годзе, недалёка ад вёскі Вузнаж, таму пры апісанні баявых дзеянняў называецца толькі апошняя. Вядома, што вёска была захоплена ў пачатку жніўня 1941 года. Вызвалена 115-й асобнай стралковай брыгадай генерал-маёра І. І. Санкоўскага ў канцы лістапада 1943 года.
Зараз у цэнтры пасёлка каля клуба ў брацкай магіле пахаваны 163 воіна і партызана, якія загінулі ў 1943—1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з аўтаматам і каскай у руках. У 2009 годзе праведзены капітальны рамонт і ўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі[1].