Брацкая магіла (Чыркавічы)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Чыркавічы, Светлагорскі раён.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Чыркавічы |
Будаўніцтва | 1943—1944 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000782 |
Апісанне
правіцьНа паўднёвай ускраіне вёскі, каля дарогі Парычы-Светлагорск, пахавана 2806 савецкіх воінаў 48-й і 65-й армій, якія загінулі ў 1943—1944 гадах пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вёска Чыркавічы захоплены ў жніўні 1941 годзе. У ходзе баявых аперацый у лістападзе 1943 года часці 65-й арміі вызвалілі вёску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У снежні, сканцэнтраваўшы на гэтым участку буйныя сілы, фашысты пачалі наступленне на правы фланг 65-й арміі. З упартымі баямі войскі мусілі адыйсці. На дапамогу ім была перакінута 194-я стралковая дывізія 48-й арміі. Наступленне фашыстаў было спынена.
У 1958 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з вянком і каскай у руках[1].
Зноскі
- ↑ Брацкая магіла аг. Чыркавічы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.