Брацкая магіла (Язвін)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Язвін, Светлагорскі раён.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Язвін |
Дата пабудовы | 1944 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000785 |
Апісанне
правіцьВядома, што вёска была захоплена ворагамі да 24 ліпеня 1941 г.
Вызвалена прыкладна 28 лістапада 1943 года. Аднак 21 снежня 1943 года ў выніку фашысцкага контрудару вёска Язвін зноў акупіравана. 24 студзеня вызвалена часцямі 194-й Рэчыцкай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі, аднак хутка зноў захоплена ворагам. У другой палове лютага 1944 года вёска вызвалена 170-й Рэчыцкай ордэна Суворава стралковай дывізіяй.
Зараз у брацкай магіле на грамадзянскіх могілках пахаваны 1173 воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Брацкая магіла в. Язвін(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.