Брэменскія музыканты

«Брэ́менскія музыка́нты» (ням.: Die Bremer Stadtmusikanten) — казка братоў Грым пра вандруючых музыкантаў.

Брэменскія музыканты
Die Bremer Stadtmusikanten
Выданне
Бронзавая статуя «Брэменскіх музыкантаў» каля будынку Брэменскай ратушы, узведзеная ў 1953 годзе Герхардам Марксам
Жанр казка
Аўтар Браты Грым
Мова арыгінала нямецкая
Апублікаваны ў Казкі братоў Грым[d]
Электронная версія
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

ЗместПравіць

Галоўныя героі казкі — пакрыўджаныя сваімі гаспадарамі асёл, сабака, кот і певень выпраўляюцца да горада Брэмена, каб стаць гарадскімі музыкамі.

Толькі яны ме маглі за адзін дзень дайсці да Брэмену і вырашылі застацца на ноч у лесе. Асёл і сабака ляглі спаць пад вялікім дрэвам, кот уладзіўся на ветцы, а певень узляцеў на самую верхавіну — там яму здавалася больш за ўсё бяспечней.

Запыніўшыся ў лесе, яны знаходзяць хаціну з разбойнікамі. Брэменскія музыканты ўзбіраюцца адзін на аднаго і пачынаюць лямант: асёл пачаў раўці, сабака — брахаць, кот — мяўкаць, певень — спяваць. Разбойнікі са страху ўцяклі.

Кожны з Брэменскіх музыкантаў кладзецца спаць як падабаецца і звык: асёл кладзецца ў двары на кучы смецця, сабака — за дзвярамі, кот — на камінцы, а певень садзіцца на дах хаціны разбойнікаў.

Пазней гэтай ноччу атаман разбойнікаў дасылае аднаго з членаў банды паглядзець, хто ўсё ж захапіў іх хаціну. Але разведніка царапае кот, кусае сабака, брыкае асёл, а певень голасна гамоніць з даху. Апанаваны страхам разбойнік прыбягае да атамана і распавядае, што хату захапілі жудасныя стварэнні. Разбойнікі больш не наважваюцца вяртацца, а брэменскія музыканты засталіся жыць у лясной хаціне.

Экранізацыя (выбарачна)Правіць

  • 1922: The Four Musicians of Bremen (бел.: Чатыры музыканты з Брэмена), ЗША, рэжысёр: Уолт Дысней, 7 хвілін — анімацыйны фільм.[1]
  • 1969: Бременские музыканты (бел.: Брэменскія музыканты), СССР, рэжысёр: Васіль Ліванаў, 21 хвіліна — анімацыйны фільм.
  • 2009: Die Bremer Stadtmusikanten (бел.: Брэменскія музыканты), ФРГ, тэлекампанія ARD, рэжысёр: Дырк Рэгель, 60 хвілін — мастацкі фільм.

Зноскі

СпасылкіПравіць