Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкі рынак» (раней: Брэсцкі калгасны рынак) — гандлёвае прадпрыемства г.Брэст. Знаходзіцца на вул. Карбышава, 25. Заснавана ў 1946 годзе і да 1989 года адносілася да Упраўлення гандлю гарвыканкама. У снежні 1989 года ў мэтах выканання пастановы Савета Міністраў ад 28 красавіка 1989 г. № 155 «Аб мерах па паляпшэнню работы рынкаў» Брэсцкі рынак быў перададзены ў вядзенне Брэсцкага аблспажыўсаюза.

Брэсцкі рынак

Дырэктары правіць

  • Лышчык М. С. (1989—1999)
  • Нікалаюк Д. С. (2000—2002)
  • Мушынскі Я. А. (2002—2004)
  • Глушынскі Д. У. (2004—2010)
  • Крот А. А. (2010—2012)
  • Івашкевіч А. М. (2012-па цяперашні час)

Апісанне правіць

Пад купалам знаходзяцца 349 гандлёвых месцаў. У рынак уключаны адміністрацыйны блок «А», шэсць прадпрыемстваў грамадскага харчавання, павільёны «Кветкі» і «Заатавары» на першым паверсе, 123 гандлёвыя месцы на другім паверсе, 73 пунктаў продажаў для аб’ектаў спажыўкааперацыі.