Будынак банка (Баранавічы)
Будынак банка — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Савецкая, 77. Пабудаваны з цэглы ў першай палове XX стагоддзя. У будынку размешчана аддзяленне Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Славутасць | |
Будынак банка | |
---|---|
![]() | |
53°07′48″ пн. ш. 26°01′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Баранавічы |
Будаўніцтва | 1927—1929 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Архітэктура
правіцьСіметрычны, складанай канфігурацыі 3-павярховы будынак уключае цэнтральную частку (з мансардай з боку двара) і злучаныя з ёй 2 бакавыя крылы. Дах чарапічны, складанай канфігурацыі ў цэнтры і вальмавы ў тарцах.
У цэнтральнай частцы будынка размешчаны вестыбюль і аперацыйныя залы, у бакавых крылах — службовыя памяшканні. Пластыка фасадаў ствараецца рытмам буйных арачных і прамавугольных аконных праёмаў, абрамленых плоскімі ліштвамі. Галоўны фасад вылучаны рызалітам з пілястрамі іанічнага ордэра. У аздабленні інтэр’ера выкарыстаны медзь, латунь, мармур, граніт[1].
Гістарычныя здымкі
правіць
-
Дваровы фасад будынка. 1920-1930-я гг.
-
Галоўны ўваход. 1920-1930-я гг.
-
Унутраныя дзверы. 1920-1930-я гг.
-
Галоўны фасад. 1936
-
Галоўны фасад пасля надбудовы будынка. 1941
Зноскі
- ↑ Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах Архівавана 24 сакавіка 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак банка (Баранавічы)
- Будынак банка (Баранавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак банка (Баранавічы) на сайце «Архіварта»