ТАА «„Завод Бульбашъ“» — беларускі алкагольны завод, заснаваны ў 2004 годзе.

Бульбашъ
Тып ТАА[d]
Заснаванне 2004
Галіна харчовая прамысловасць
Прадукцыя Алкагольныя напоі
Сайт bulbashcompany.com

ГісторыяПравіць

Гісторыя прадпрыемства пачалася ў 2004 годзе як СТАА «Завод вінаградных вінаў „Дыяніс“». 30 лістапада 2004 года завод пачаў вытворчасць настойкі «Бульбашъ». Першым прадуктам, якi быў разліты на лініі, стала салодкая настойка «Рабіна зімняя». Затым у лінейцы з’явіліся горкія настойкі — «Рабіна з каньяком», «Зверабой», «Пярцовая», «Мядовая з перцам»[1].

У 2005 годзе на рынак выйшлі настойкі «Зубровая» і «Ліпа з мёдам».

 
Гарэлка «Калядная»

У 2006 годзе настойка «Бульбашъ — Ліпа з мёдам» заваявала ўзнагароду — зорку міжнароднага дэгустацыйнага конкурсу «ПРАДЭКСПА» ў Маскве. Пачалася вытворчасць і продаж настойкі «Бульбашъ на бярозавых пупышках».

У 2007 годзе настойкі Бульбашъ упершыню выпушчаны ў бутэльцы аб’ёмам 0,7 літра, у 2008 годзе выпушчаны ў новым аб’ёме 0,2 літра. На паліцах крам з’явіліся настойкі 0,2 літра: «На Бярозавых пупышках», «Хлебная», «Журавінавая», «Ліпа з мёдам», «Рабіна з каньяком». З’явіўся новы безалкагольны Бульбашъ — пітная вада.

У 2013 годзе завод СТАА «Завод вінаградных вінаў „Дыяніс“» быў перайменаваны ў ТАА «Завод „Бульбаш“»[2].

Зноскі