Нацыянальная бібліятэка Бутана

Бутанская нацыянальная бібліятэка (NLB) — бібліятэка, знаходзіцца ў Тхімпху, сталіцы Бутана. Бібліятэка была заснавана ў 1967 годзе з мэтай захавання і распаўсюджвання багатай культурнай спадчыны Бутана. Бібліятэка знаходзіцца на ўсходнім баку ракі каля Бутанскага музея тэкстылю.

Нацыянальная бібліятэка Бутана
Выява лагатыпа
Краіна
Заснавана 1967
Іншая інфармацыя
Супрацоўнікі
  • 35 чал.
Вэб-сайт library.gov.bt/index.html
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Бібліятэка была адкрыта ў 1967 годзе па ініцыятыве каралевы Ашы Пунцо Чадэн (1911-2003), першапачаткова ў бібліятэку была змешчана невялікая калекцыя каштоўных тэкстаў. Першапачаткова бібліятэка змяшчалася ў цэнтральнай вежы Ташычо-дзонга. Па меры росту калекцыі бібліятэку прыйшлося змясціць у асобнае памяшканне ў раёне Чангангкха ў Тхімпху.

Па праекце быў пабудаваны чатырохпавярховы васьмівугольны комплекс у традыцыйным стылі дзонга, урад змог забяспечыць будаўніцтва без прыцягнення замежных спонсараў і інвестараў.

23 лістапада 1984 г. Дылга Кх'енце Рынпочэ правёў ўрачыстае асвячэнне новага памяшкання.

Нацыянальныя архівы правіць

Дадатковы двухпавярховы будынак з 2004 года быў абсталяваны пад нацыянальныя архівы, у якім захоўваюцца бягучыя дакументы дзяржавы. Па дамоўленасці з Даніяй (2000) архівы былі забяспечаны сучасным абсталяваннем для абароны дакументаў ад агню, падтрымання умоў захоўвання, тэмпературы і вільготнасці.

Банк нацыянальнай памяці змяшчае старыя дакументы, лісты і фатаграфіі, частка з якіх таксама мікрафільмуецца.

Плануецца таксама пашырыць падзел аўдыёзапісаў і відэазапісаў з мэтай захавання традыцый краіны.