Бутурлінаўка
Бутурлінаўка (руск.: Бутурлиновка) — горад (з 1917) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бутурлінаўскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва 26,5 тыс. чалавек (2005).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на паўночнай ускраіне Калацкага ўзвышша, на рацэ Асярэдзь (прыток Дона), за 180 км на паўднёвы ўсход ад Варонежа. Чыгуначная станцыя.
Заснаваны ў 1740 годзе, калі імператрыца Лізавета Пятроўна падарыла гэтыя землі генерал-фельдмаршалу А. Б. Бутурліну (1694—1767).
Харчовая прамысловасць, завод жалезабетонных вырабаў.