Біль аб правах 1689 года

(Пасля перасылкі з Біль пра правы 1689)

Біль аб правах 1689 — «Акт, які дэкларуе права і свабоды падданага і ўстанаўлівае ўспадкоўванне Кароны» (англ.: Bill of Rights - "An Act declaring the Rights and Liberties of the Subject and Settling the Succession of the Crown") — заканадаўчы акт, прыняты парламентам Англіі 16/26 снежня 1689 года ў выніку «Слаўнай рэвалюцыі» — адна з асноўных частак брытанскай Канстытуцыі (нараўне з Хабеас корпус актам і Актам пра ўладкаванне). Стаў адным з першых дакументаў, які юрыдычна зацвердзіў правы чалавека.

Біль пра правы 1689 года.

У ім былі замацаваны абмежаванні правоў манарха на карысць вышэйшага органа прадстаўнічай улады. Кароль пазбаўляўся наступных правоў:

  • прыпыняць дзеянне законаў або іх выкананне;
  • ўсталёўваць і спаганяць падаткі на патрэбы кароны;
  • фарміраваць і ўтрымоўваць пастаяннае войска ў мірны час.

Спасылкі правіць