Білібіна

горад у Расіі

Білібіна (руск.: Билибино) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Білібінскага раёна Чукоцкай аўтаномнай акругі. Горад размешчаны пры зліцці рэк Каральвеем і Вялікі Кепервеем (басейн Калымы), за 653 км ад Анадыра. Здабыча золата, горнаабагачальны камбінат, вытворчасць будматэрыялаў, харчовыя прадпрыемствы. Побач з горадам размешчана Білібінская АЭС (адкрыта ў 1976) агульнай электрычнай магутнасцю 48 МВт, якая забяспечвае горад электрычнай і цеплавой энергіяй.

Білібіна
руск.: Билибино
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1955
Плошча
  • 18 км²
Вышыня цэнтра
274 м
Насельніцтва
  • 5 319 чал. (2019)[1]
Тэлефонны код
42738
Паштовыя індэксы
689450
Афіцыйны сайт
Білібіна на карце Расіі
Білібіна (Расія)
Білібіна
Білібіна (Расія)
Білібіна

Спасылкі правіць

Зноскі