Бітва за Эн-Наджаф (2003)

Бітва пры Эн-Наджафе — адна з важных бітваў падчас ўварвання амерыканскіх войскаў у Ірак.

Бітва за Эн-Наджаф (2003)
Асноўны канфлікт: Уварванне ў Ірак (2003)
Дата 24 сакавіка4 красавіка 2003
Месца Эн-Наджаф
Вынік перамога ЗША і Вялікабрытаніі
Праціўнікі
Ірак Ірак  ЗША
 Вялікабрытанія
Камандуючыя
Ірак Мізбан Хадр аль-Хадзі Злучаныя Штаты Амерыкі Дэвід Петрэус
Страты
590—780 забітых[1], 100 адзінак тэхнікі[2] 4 забітых[3], 31 паранены, 2 палонных, 4 адзінак тэхнікі[4]

Эн-Наджаф — горад, які знаходзіцца за 150 км ад Багдаду, з’яўляецца таксама святым горадам шыітаў. На гэты раз замежныя войскі наважылі ўжыць аблогавую тактыку. Планавалася, абышоўшы горад, як было з Насірыяй і Эс-Самавай, ізаляваць яго, каб перашкодзіць нападам іракскіх войскаў на амерыканскія камунікацыі. Для гэтага планавалася захапіць стратэгічна важныя масты на поўначы і поўдня Эн-Наджафа. У аперацыі прымалі ўдзел часці 3-й механізаванай дывізіі ЗША.

26—27 сакавіка каля горада адбыўся самы разлютаваны бой з пачатку ўварвання. Супраціў амерыканскім войскам аказвалі рэгулярныя воінскія часці і атрады народнага апалчэння. Пры абароне горада іракцы выкарыстоўвалі лёгкае стралковае ўзбраенне[5]. Да гэтага часу пад горадам загінула прыкладна 650 іракцаў[6]. Крыху раней у баі іракскімі войскамі былі знішчаны два амерыканскіх танка «Абрамс». Сілы міжнароднай кааліцыі страцілі чатырох чалавек забітымі і двух параненымі.

Да канца сакавіка Эн-Наджаф быў узяты ў аблогу[7]. У пачатку красавіка пасля некалькіх дзён баёў горад быў узяты 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй ЗША.

Зноскі

правіць