Бітва пад Оршай (карціна)
«Бі́тва пад О́ршай» — батальны твор, прысвечаны бітве 8 верасня 1514 паміж літоўска-польскім і маскоўскім войскамі. Час стварэння — паміж 1520 і 1534 годамі.
| ||
Ганс Крэль | ||
Бітва пад Оршай. 1520—1534 | ||
Матэрыял | тэмпера[2] і oak panel[d][2] | |
---|---|---|
Тэхніка | алей на дошцы | |
Памеры | 165 × 260 см | |
Нацыянальны музей, Варшава | ||
(інв. MP 2475 MWN[1]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтар
правіцьАнанімнага майстра «Бітвы пад Оршай» лічаць адным з надворных мастакоў-картографаў, а ўлічваючы тэхніку твора, аўтар быў з кола Лукаса Кранаха Старэйшага. Падрабязнасць у аднаўленні дэталей паказвае на непасрэднага ўдзельніка бітвы. На карціне знаходзіцца аўтапартрэт мастака — ён прадстаўлены няўзброенай постаццю ў нямецкім строі, якая сядзіць на пяньку на беразе Дняпра, назіраючы за ходам бітвы і адначасова кадруючы пальцамі відарыс будучага твора. У экспазіцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве твор прыпісаны нямецкаму мастаку Гансу Крэлю.
Апісанне
правіцьКарціна паказвае з вышыні птушынага палёту розныя этапы бітвы, пра што сведчаць адныя і тыя ж постаці, што з'яўляюцца ў розных месцах — сам гетман Канстанцін Астрожскі прадстаўлены тройчы. Дэталі ўзбраення і адзення, а таксама партрэты камандзіраў адлюстраваныя рэалістычна і з вялікай дакладанасцю — паказаныя, напрыклад, такія сцэны, як выліванне вады са зброі пасля пераправы. Некаторыя сцэны мяжуюць з гратэскам, іншыя падкрэсліваюць жорсткасць бітвы.
Карціна захавалася не цалкам. Уважлівы аналіз паказаў, што яна была вышэйшая і заканчвалася лініяй гарызонту. Парушаная сіметрыя сведчыць пра тое, што было адрэзана 1/5 па шырыні з левага боку. Дзве калоны цяжкай пяхоты, што складалі цэнтр выявы, цяпер знаходзяцца ля левага яе края.
Твор быў створаны па заказу караля ў прапагандысцкіх мэтах, хоць сама бітва не прынесла вялікіх стратэгічных выгад. Гледачы на карціне бачаць прыгожа прадстаўленыя шэрагі літоўскага войска, а маскоўскае войска прадстаўленае неарганізаваным людскім натоўпам.
Літаратура
правіць- Malarstwo Polskie (польск.) / red. Janusz Fogler. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe, 1997.
- National Museum in Warsaw (польск.). — Warsaw: Arkady, 1990. — ISBN 83-213-3308-7.
- Bitwa pod Orszą(польск.) // Rzeczpospolita. — Warszawa: 25 сакавіка 2006. — № 4/20.
- Zdzisław Żygulski. Polska. Broń wodzów i żołnierzy (польск.). — Kraków, 1998.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бітва пад Оршай (карціна)
- ↑ а б http://cyfrowe.mnw.art.pl/dmuseion/docmetadata?id=22739
- ↑ а б https://cyfrowe.mnw.art.pl/en/catalog/517554 Праверана 23 мая 2021.