Бітва ў Гельгаландскай бухце
Бі́тва ў Гельгала́ндскай бу́хце (англ.: Battle of Heligoland Bight) — марскі бой Першай сусветнай вайны, які адбыўся 28 жніўня 1914 года. Германскія караблі, якія ахоўвалі Гельгаландскую бухту, сустрэліся ў тым бою з некалькімі брытанскімі злучэннямі, якія уключалі ў сябе, у тым ліку і лінейныя крэйсеры.
Бітва ў Гельгаландскай бухце | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 28 жніўня 1914 года | ||
Месца | Гельгаландская бухта, Паўночнае мора | ||
Вынік | Перамога Брытанскай імперыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
| |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адліў перашкодзіў германскім лінкарам і лінейным крэйсерам выйсці з Вільгельмсхафена на дапамогу сваім лёгкім сілам — брытанцы з іх лінейнымі крэйсерамі атрымалі велічэзную перавагу. У ходзе бою былі патоплены германскія лёгкія крэйсеры «Кёльн», «Майнц», «Арыядне» і мінаносец «V 187». Агульныя страты Германіі склалі больш за тысячу чалавек забітымі, параненымі і палоннымі. Брытанскі флот не страціў ніводнага карабля, хоць лёгкі крэйсер «Арацьюза» і эсмінец «Лорэл» атрымалі настолькі моцныя пашкоджанні, што не змаглі самастойна вярнуцца дадому і былі ўзятыя на буксір. Страты брытанскіх экіпажаў склалі 32 чалавекі забітымі і 55 параненымі.
Зноскі
Літаратура
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бітва ў Гельгаландскай бухце
- Гельголандская бухта // Вавилон — «Гражданская война в Северной Америке» / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1979. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.] ; 1976—1980, т. 2).
- Вильсон Х. Линкоры в бою. 1914-1918 гг. — М.: Изографус, ЭКСМО, 2002. — 432 с. — (Военно-морская библиотека). — 7000 экз. — ISBN 5-946610-16-3.
- Шеер Рейнхард. Германский флот в Мировую войну 1914—1918 гг. = Scheer R. Deutschlands Hochseeflotte im Weltkrieg. Persönliche Erinnerungen. — Berlin, Scherl, 1920. — М.: Эксмо, 2002. — 672 с. — (Военно-морская библиотека). — 5100 экз. — ISBN 5-7921-0502-9.