Ваграмзаходнеславянскае племя, якое жыло ў Сярэднявеччы на паўвостраве Вагрыя. Адно з плямёнаў палабскіх славян. Ваграм былі найбольш паўночна-заходнім племем саюза бодрычаў. Іх арэал ахопліваў усход цяперашняй нямецкай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.

Вагрыя на карце

Галоўным умацаваннем ваграў быў Старыгард (Старград), пазней пераназваны ў Ольдэнбург, у якім знаходзілася рэзідэнцыя іх князя. У пачатку X стагоддзя вагры былі заваяваныя Атонам I Вялікім і звернутыя ў хрысціянства, захаваўшы ўласных князёў. У Старградзе ў 968 годзе было створана біскупства, аднак славянскія паўстанні 983 і 990 гадоў ліквідавалі і біскупства, і нямецкую ўладу. Зноў патрапіўшы пад уплыў немцаў, ваграм удалося паўтарыць паспяховае паўстанне ў 1066 годзе і зноў вызваліцца амаль на сто гадоў. Пад правадырствам паганскага князя Крука, яны да 1090 нават перанялі вяршэнства ў саюзе бодрычаў. У рэгіёне Балтыйскага мора вагры славіліся небяспечнымі піратамі, нападалі, падобна вікінгам на дацкія астравы.

У 1138-1139 годзе землі ваграў былі спустошаныя і падпарадкаваныя саксамі з ніжняй Эльбы. Герцаг Генрых Леў перадаў ваграў Адольфу II Гальштэйнскаму, які з 1143 пачаў засяляць паўднёвую і цэнтральную Вагрыя нямецкімі пасяленцамі. Паўночныя землі вакол Старграда і Лютэнбурга заставаліся вагрскімі. Нашчадкі ваграў былі цалкам асіміляваны немцамі.

Спасылкі правіць