Вагула
Вагула — возера ў Эстоніі. Размешчана ў павеце Вырумаа на тэрыторыі воласці Выру, за 2 км на захад ад горада Выру. Праз возера працякае рака Выханду, якая злучае Вагулу з возерам Тамула, што размяшчаецца за 1,5 км на ўсход.
Вагула | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 69,2 м |
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 5,3 м[1] і 11,5 м[1] |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Акваторыя возера размяшчаецца ў паўднёвай частцы тэрыторыі вёскі Вагула. З усходняга боку да возера прылягае тэрыторыя вёскі Раазісаарэ, з паўднёвага — Юба, з заходняга — Ярвера, з паўночнага — Алакюля. Уздоўж паўднёвага берага праходзіць чыгуначная лінія Валга — Койдула, на якой знаходзіцца закрыты прыпыначны пункт Вагула.
Плошча возера складае 603,8 га. Даўжыня з усходу на захад складае 4,6 км, шырыня — 1,7 км. Максімальная глыбіня — 11,5 м, сярэдняя глыбіня — 5,2 м. Берагі нізкія, пераважна пясчаныя ці галькавыя.