Аўграбіс
(Пасля перасылкі з Вадаспад Аўграбіс)
Аўграбіс (Aughrabies) — вадаспад на рацэ Аранжавая, у Паўночна-Капскай правінцыі ПАР. Вышыня 146 м. Размешчаны ў 500 км ад вусця. Патокі вады накіроўваюцца ў Скалістую цясніну, глыбінёй да 200 м і даўжынёй 18 км.
Аўграбіс | |
---|---|
Размяшчэнне | Паўночна-Капская правінцыя, ПАР |
Рака | Аранжавая |
Вышыня | 146 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Назва Aughrabies вадаспаду даў фін Хендрык Якаб Вікар (Hendrik Jakob Wikar), які перапраўляўся праз раку ў 1778 годзе. Яна паходзіць ад слова з кайсанскіх моў Aukoerebis, якое азначае "месца вялікага шуму".
У 1954 годзе горад Апінгтон выступіў з ініцыятывай аб стварэнні на месцы вадаспаду нацыянальнага парку. 5 жніўня 1966 г. было абвешчана аб стварэнні нацыянальнага парку «Аўграбіс».
Галерэя
правіць-
Вадаспад Аўграбіс
-
Вадаспад падчас разліва ракі
-
Назіральная пляцоўка
-
Капскі даман грэецца на сонейку
-
Штучныя пешаходныя сцежкі з назіральнымі пляцоўкамі
-
Горныя пароды ў нацыянальным парку
Літаратура
правіцьБЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.82