Ваенная акадэмія Імператарскай арміі Японіі
Ваенная акадэмія Імператарскай арміі Японіі (яп.: 陸軍士官学校 Рыкугун сікан гакко:, літар. «Армейская ваенная акадэмія») — галоўная вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы афіцэраў Імператарскай арміі Японіі. Пад рознымі назвамі існавала з 1868 па 1945 год.
У акадэмію прымалі галоўным чынам выпускнікоў кадэцкіх карпусоў (яп.: 陸軍幼年学校 Рыкугун ё:нэн гакко:), але таксама прымалі салдатаў, сяржантаў і выпускнікоў агульнаадукацыйных сярэдніх школ. Праграма навучання складалася з дзвюх частак. Першая частка доўжылася два гады, пасля чаго курсанты акадэміі павінны былі праслужыць у войску восем месяцаў. Другая частка навучання доўжылася 20 месяцаў. Выпускнікі акадэміі насілі знакі адрознення старшага сяржанта і атрымлівалі званне лейтэнанта толькі пасля чатырох месяцаў паспяховай службы.
Пачынаючы з 1937 года, першая палова навучання праходзіла ў Асацы ў прэфектуры Сайтама. Другая частка навучання курсантаў армейскага патоку праходзіла ў Дзаме ў прэфектуры Канагава, а курсантаў ваенна-паветранага патоку ў Токіа.
Пасля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе, Ваенная акадэмія была распушчана разам з астатняй Імператарскай арміяй. На тэрыторыі кампуса акадэміі ў Дзаме цяпер размешчана амерыканская ваенная база.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Handbook on Japanese Military Forces (15 September 1944) Архівавана 23 мая 2011. (англ.)
- Organization of the Imperial Japanese Army and Navy Архівавана 23 чэрвеня 2009. (англ.)