Ваенна-марскія сілы Украіны

Вае́нна-марскі́я сі́лы Украіны (укр.: Військово-Морські Сили Збройних Сил України) — від Узброеных сіл Украіны, прызначаны для абароны суверэнітэту і дзяржаўных інтарэсаў Украіны на моры, разгрому груповак ВМС суперніка ў сваёй аперацыйнай зоне самастойна і ва ўзаемадзеянні з іншымі відамі Узброеных сіл Украіны, садзейнічанне Сухапутным войскам Украіны на прыморскім кірунку.

Ваенна-марскія сілы Украіны


Сцяг ВМФ Украіны

Эмблема ВМФ Украіны
Гады існавання 19181921
з 1991 года[1]
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Украіны
Уваходзіць у Узброеныя сілы Украіны
Тып Ваенна-марскія сілы
Колькасць 13 950 чал. (2013)
Дыслакацыя
Удзел у Савецка-украінская вайна,
Расійская інтэрвенцыя ва Украіну, 2014
Фрэгат ВМС Украі́ны «Гетман Сагайдачны»

Па стане на пачатак 2014 года, у ВМС Украіны служыла 15 470 чалавек. На ўзбраенні 4 карветы, 1 фрэгат, 1 падводная лодка, 26 дапаможных караблёў і 35 самалётаў. Штаб-кватэра ВМС Украіны да Крымскага крызісу 2014 года была размешчана ў Севастопалі[2].

Роды войскаў правіць

  • надводныя сілы
  • падводныя сілы
  • авіяцыя ВМС
  • берагавыя ракетна-артылерыскія войскі
  • марская пяхота

Зноскі

Спасылкі правіць