Ваеннаслужачы

прафесійны член армейскіх структур
(Пасля перасылкі з Ваенны)

Ваеннаслужачы (ці Ваенны, вайсковец) — чалавек, які служыць ва Узброеных сілах краіны. Іншамоўныя адпаведнікі — (англ.: military serviceman або англ.: military personnel).

Вайскоўцы на парадзе ў Мінску, прысвечаным Дню незалежнасці Беларусі

Прававое становішча ваеннаслужачых у Рэспубліцы Беларусь правіць

Згодна з «Законам аб статусе ваеннаслужачых» Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачымі з’яўляюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на ваеннай службе ва ўзброеных сілах, памежных, унутраных і іншых войсках, воінскіх фарміраваннях, пералік якіх зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія маюць статус ваеннаслужачых правіць

Згодна з арт.2 «Закона аб статусе ваеннаслужачых» Рэспублікі Беларусь статус ваеннаслужачых маюць:

  • ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, у тым ліку слухачы і курсанты ваенных навучальных устаноў, іншых устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іншых войск і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь;
  • ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па прызыву;
  • грамадзяне, якія праходзяць службу ў рэзерве — пры знаходжанні на занятках або вучэбных зборах, вызначаных праграмамі падрыхтоўкі рэзервістаў;
  • ваеннаабавязаныя — пры знаходжанні на ваенных або спецыяльных зборах.
  • Афіцэры, якія праходзяць ваенную службу па прызыву, па свайму прававому становішчу прыраўноўваюцца да афіцэраў, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.

Спасылкі правіць