Валакардзін (ням.: Valocordin) — састарэлы лекавы сродак з заспакойлівым дзеяннем і адсутнасцю эфектыўнасці пры лячэнні захворванняў.

Валакардзін ужываюць пры трывожных станах і сталым стрэсе.

У валакардыну камбінаваны склад, дзеянне прэпарата абумоўлена ўласцівасцямі яго кампанентаў, асноўнае дзеючае рэчыва — фенабарбітал з групы барбітуратаў.

Валакардзін выклікае прывыканне, яго кампаненты назапашваюцца ў арганізме і аказваюць кумулятыўнае дзеянне, таксама прыём валакардыну можа быць небяспечны пры самастойным купіраванні пацыентам сімптомаў сур’ёзнага захворвання замест своечасовага звароту да лекара.

Аналагічны прэпарат — карвалол.