Валерый Фёдаравіч Байнёў
Валерый Фёдаравіч Байнёў (нар. 4 красавіка 1966, г. Балхаш, Карагандзінская вобласць, Казахстан) — эканаміст і спецыяліст у галіне электратэхнічных комплексаў і сістэм. Доктар эканамічных навук (2001), кандыдат тэхнічных навук (1995), прафесар (2004).
Валерый Фёдаравіч Байнёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 красавіка 1966 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (2001) і кандыдат тэхнічных навук (1995) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мардоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. П. Агарова ў 1992 годзе па спецыяльнасці «Прамысловая электроніка».
Працаваў у навукова-венчурным прадпрыемстве «Эліал» (г. Саранск, з 1992 — інжынер-праграміст); Мардоўскім дзяржаўным універсітэце (з 1995); Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2000 — эканамічны факультэт, кафедра менеджменту, прафесар, з 2014 — загадчык кафедры інавацыйнага менеджменту).
Навуковыя інтарэсы: энергетыка; эканоміка энергетыкі; эканоміка прамысловасці; прамысловая палітыка; інавацыйная палітыка. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэзія).
Бібліяграфія
правіць- Научно-технический прогресс и энергосбережение: потребительстоимостный анализ : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 15.02.2000 : утверждена 16.02.2001 / Байнев Валерий Федорович. — Санкт-Петербург, 2000.
- Электропривод с бесконтактным асинхронизированным вентильным двигателем : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.09.03 / Байнев Валерий Федорович. — Нижний Новгород, 1995.
- Россия — Беларусь : инновационая политика и интеграционное взаимодействие / Е. Ленчук [и др.]. — Москва, 2006.
- Переход к инновационной экономике в условиях межгосударственной интеграции : тенденции, проблемы, белорусский опыт / В. Ф. Байнев, В. В. Саевич. — Минск, 2007.
- Экономика предприятия и организация производства : учебное пособие / В. Ф. Байнев. — Минск, 2003.